Про нас (білоруська)

Ідэя стварэння сайту распачалася ўлетку 2006 году. Менавіта тады з`явіліся думкі пра неабходнасць выходзіць у Інтэрнэт. Захацелася мець рэсурс, які б адлюстроўваў не толькі чыста футбольны бок пытання (дзеля гэтага існуе афіцыйны сайт ФК «Ворскла»), а й розныя бакі каляфутбольнага жыцця. Доўга шукаліся магчымасці здзяйснення задуманага: высветлілася, што ўсё не так лёгка і хутка робіцца, як таго хацелася.

Увесну 2008-га года быў створаны Остапфорум, які стаў прататыпам першага сайту фанатаў «Ворсклы» і праіснаваў каля году. З самага пачатку ён планаваўся як часовы. Мэтай стварэння гэтага рэсурсу была камунікацыя людзей паміж сабой, абмен ідэямі і думкамі. Менавіта праз форум да нас далучыліся людзі, якія і па сёння не толькі актыўныя фанаты, але і дапамагаюць у развіцці дадзенага сайту.

На пачатку вясны 2009-га на змену форуму прыйшоў паўнавартасны сайт wglife.com.ua. За тры гады мы зрабілі першае абнаўленне, удасканалілі структуру, абнавілі дызайн і палепшылі зручнасць выкарыстання. А ўжо трэцяя версія сайту фанатаў «Ворсклы», што знаходзіцца ў вас перад вачыма, распрацавана да 10-й гадавіны стварэння WGLife, якая стукнула 11 красавіка 2018 году! Сайт стаў больш сучасным і атрымаў круты адаптыўны дызайн для перагляду на мабільных тэлефонах.

На новым сайце, як і раней, максімальна аператыўна будзе з`яўляцца інфармацыя пра падзеі на трыбунах, навіны з жыцця клуба і фанатаў. Акрамя таго, сайт застанецца ідэалагічным рупарам варсклянаў і ахоўнікам гістарычных традыцый нашага клуба. Пэўная ўвага будзе скіравана на культуру заўзімання на трыбунах ды паводзіны на стадыёне. Сайт будзе цікавым як актыўным прыхільнікам «Ворсклы», якія ходзяць на фанацкі сектар ды ганяюць на выправы, так і тым, хто толькі вучыцца падтрымліваць улюбёны клуб і робіць першыя крокі ў гэтым кірунку.

Адзначаем, што гэта не сайт пэўнага моба ці фірмы, гэта — агульнафанацкі рэсурс для ўсіх неабыякавых да «Ворсклы», для ўсіх, у каго ў венах цячэ бела-зялёная кроў. Галоўная задача гэтага праекту — прасоўванне ІДЭІ як такой, ідэі падтрымкі клуба на стадыёнах, павагі да суперніка, прынцыпаў fair play на вуліцы, моды, пэўных літаратурных і музычных упадабанняў і шмат-шмат іншага.

На сайце адлюстраваная толькі асабістая думка яго аўтараў адносна тых ці іншых пытанняў. Матэрыялы паказваюць рэальны стан спраў і не ёсць прапагандай гвалту, расізму і падобных неадназначных тэмаў. Тут не заклікаюць да гэтага, аднак у той жа час і не запярэчваюць, што такія рэчы маюць месца.

Маем надзею на Ваша разуменне і дапамогу ў развіцці дадзенага праекту.